МЗС Беларусі папярэдзіў грамадзян аб небяспецы паездак у Егіпет

13 апреля 2017

З адпаведнай заявай сёння на брыфінгу выступіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. Беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца на адпачынку ў Егіпце або маюць намер наведаць гэтую краіну, рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак за межы курортных зон. Пры гэтым Паўночны Сінай МЗС раіць не наведваць.

Гэтыя рэкамендацыі дзейнічаюць у нашай краіне з 2014 года. Нагадаем, 9 красавіка ў егіпецкіх гарадах Танта і Александрыя адбылася серыя тэрактаў, што стала прычынай увядзення ў Егіпце надзвычайнага становішча. Мясцовая паліцыя ўжо назвала імя тэрарыста, які ўчыніў выбух у Александрыі. Гэта 31-гадовы Махмуд Хасан Мубарак Абдала, жыхар правінцыі Суэц.