МЗС Беларусі прапаноўвае паўдзельнічаць у акцыі з хэштэгам #BY75

2 мая 2019

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  Міністэрства замежных  спраў нашай краіны  ініцыявала спецыяльную акцыю ў сацсетках.

Карыстальнікам прапаноўваецца дзяліцца гісторыямі сваіх сямейных герояў пад хэштэгам #BY75. Да ініцыятывы далучыліся і беларускія дыпмісіі за мяжой.  Яны таксама публікуюць фатаграфіі і інфармацыю аб мерапрыемствах, якія прысвечаныя памятным датам.  Шматлікія з паведамленняў з хэштэгам акцыі  звязаныя з тэмай народнага супраціўлення ў гады вайны.