МЗС Беларусі сочыць за сітуацыяй у пацярпелых ад землетрасення раёнах Ірана

13 ноября 2017

Беларусы, якім патрэбна дапамога, а таксама тыя, чые сваякі ў гэтай краіне не выходзяць на сувязь, могуць патэлефанаваць у дыппрадстаўніцтва па нумары +9989122152935.

На гэты момант інфармацыі пра пацярпелых беларусаў няма.

Хваля землетрасенняў пракацілася па Азіі. Колькасць ахвяраў вылічаецца сотнямі. У Іране працягваецца выратавальная аперацыя. Вайскоўцы, ратавальнікі і жыхары разбіраюць завалы. Загінулі больш за 300 чалавек, пацярпелых - амаль чатыры тысячы.