МЗС Беларусі ў цесным узаемадзеянні з замежнымі калегамі працягвае дапамагаць беларусам, якія знаходзяцца за мяжой, вяртацца на радзіму. Паспяхова дабраліся дадому ўжо больш за 5 300 нашых грамадзян. Нацыянальны авіяперавозчык "Белавія" працягвае ажыццяўляць палёты ў Германію і Вялікабрытанію, Іспанію, Нідэрланды і Швецыю. На найбліжэйшыя дні плануецца вылет беларускіх грамадзян з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Вялікабрытанія і Швецыя дзякуюць Беларусі за авіярэйсы і дапамогу ў дастаўцы грамадзян на радзіму. У адказ дзякуе і МЗС Беларусі. Напрыклад, брытанскі бок дапамог эвакуіраваць нашага суайчынніка з круізнага лайнера, які знаходзіўся ў Бразіліі.
МЗС Беларусі арганізуе вяртанне нашых грамадзян на радзіму
1 апреля 2020













