Калі на такім фоне з Украіны працягваюць выцякаць кадры ў суседнія краіны, для папаўнення рэсурсу ўсе сродкі добрыя. Беларускі бок выказаў заклапочанасць указам, прынятым прэзідэнтам Украіны аб прыцягненні ў гэтую краіну спецыялістаў з Беларусі. МЗС уручыў ноту паслу Украіны Ігару Кізіме. Дакумент у парушэнне агульнапрынятых прававых нормаў распаўсюджвае сваё дзеянне выключна на грамадзян суседняй дзяржавы. Гэты прававы акт нельга тлумачыць інакш, як відавочна недружалюбны і дыскрымінацыйны крок украінскага боку, які мяжуе з умяшаннем ва ўнутраныя справы Беларусі, перакананыя ў МЗС нашай краіны. Гэта ідзе насуперак з палажэннямі Дагавора аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Украінай. Кіеву настойліва рэкамендавана прыняць меры па выкананні ўзятых на сябе дамоўных абавязацельстваў у адносінах з Беларуссю.













