Міжведамасная камісія па бяспецы ў інфармацыйнай сферы створана ў Беларусі

18 ноября 2017

Адпаведны ўказ падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Камісія сфарміравана пры Савеце Бяспекі. Гэта звязана з неабходнасцю павысіць эфектыўнасць работы суб'ектаў, якія гарантуюць бяспеку ў гэтай галіне. Акрамя таго, дакумент дазволіць удасканальваць механізмы рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва для ўмацавання нацыянальнай бяспекі дзяржавы ў інфармацыйнай сферы.