Міжнародны жаночы клуб падарыў мэблю Магілёўскаму дому дзіцяці

10 октября 2018

Дэлегацыя з жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў у Беларусі ў якасці мецэната наведала Магілёўскую вобласць і зрабіла падарунак дзіцячай установе. Не абышлося, вядома ж, і без прысмакаў. Дарэчы, у доме дзіцяці жывуць 110 дзяцей, якія пасля знаходзяць сем'і.

Вольга Гусева, віцэ-прэзідэнт дабрачыннага камітэта пры Міжнародным жаночым клубе жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў: "Клуб наш шматнацыянальны, шмат прадстаўнікоў розных дзяржаў. Але аб'ядноўвае нас усіх адно жаданне, добрае сэрца - рабіць дабро людзям і дзецям".

Ілка Дэтмар, кіраўнік Мінскага міжнароднага жаночага клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў: "Дабрачыннасць - гэта галоўная мэта нашага клуба. І нам прыемна, што такая дапамога ўспрымаецца з падзякай. І заўсёды гатовыя дапамагчы зрабіць больш утульнымі ўмовы жыцця ў такіх дамах".

Таксама жонкі паслоў наведалі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання і Салтанаўскі дом-інтэрнат.