Мінск на фінішнай прамой падрыхтоўкі да маштабных спаборніцтваў. Размова не толькі аб спартыўных аб'ектах і інфраструктуры. Прэм'ер-міністр і старшыня сталічнага гарвыканкама сёння наведалі міжнародны вяшчальны цэнтр, на базе футбольнага манежа на праспекце Пераможцаў.
Міжнародны вяшчальны цэнтр - гэта тэлевізійнае сэрца Еўрапейскіх гульняў. Тут пракладзена 13 кіламетраў сігнальных кабеляў. Шторанку супрацоўнікі звяраюцца са штодзённым планам падрыхтоўкі, у найбліжэйшых планах стрэс-тэсты электрасілкавання.
На кожным спартыўным аб'екце ёсць прэс-цэнтр, галоўны - на стадыёне "Дынама". Там і будуць працаваць журналісты. Тут жа працуюць праваўладальнікі, якіх зараз каля 130. З іх 47 еўрапейскія краіны. Пакуль завяршаецца мантаж абсталявання. Гэта ўнікальны аб'ект. У Беларусі падобнага яшчэ не было. Сярод 205 тэхнічных спецыялістаў 91 беларус, і гэта таксама дасягненне.
Пакуль у вяшчальным цэнтры адносна спакойна, але праз два тыдні чакаецца сапраўдны мурашнік. Аднамаментна тут будуць знаходзіцца больш як 400 чалавек. Рэжым працы - з шасці раніцы да двух ночы.
Міжнародны вяшчальны цэнтр будзе забяспечваць трансляцыю II Еўрапейскіх гульняў
6 июня 2019