Міжнародны цэнтр па вывучэнні касмічных аб'ектаў пачне працаваць у Мінску

19 июля 2016

Падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве з Акадэміяй навук Беларусі. Такія цэнтры ёсць у розных краінах, дзе навукоўцы даследуюць астранамічныя феномены, незвычайны стан касмічных аб'ектаў, у тым ліку белых карлікаў і нейтронных зорак. Сумесны праект стане пляцоўкай для правядзення глабальных семінараў і канферэнцый. Беларускія навукоўцы змогуць паўдзельнічаць у міжнародных праграмах.

Беларускія вучоныя супрацоўнічаюць з Міжнародным астрафізічным цэнтрам трэці год запар.