Міжнародны пункт пропуску Прывалка сёння адкрыты пасля рэканструкцыі

15 октября 2013

Цалкам абноўлены, з новымі адміністрацыйнымі будынкамі і тэрміналамі, сістэмай чырвоных і зялёных калідораў. Паводле слоў экспертаў, сёння новы пункт пропуску на беларуска-літоўскім кірунку здольны прымаць у тры разы больш транспартных сродкаў, чым гэта было раней. Адпаведна, павялічыцца і колькасць супрацоўнікаў, якія адказваюць за афармленне дакументаў, што дазволіць паменшыць чэргі як для грузавых, так і легкавых аўтамабіляў.


Пункт пропуску быў закрыты для завяршэння рэканструкцыі 1 верасня. Будаўнічыя работы на пагранпераходзе яшчэ працягваюцца, аднак яны ўжо не будуць ствараць перашкод руху цераз мяжу. У пагранічным ведамстве таксама спадзяюцца, што Прывалка дапаможа разгрузіць суседнія пункты пропуску на літоўскім кірунку.