Міжнародны патрыятычны аўтапрабег "Дарогамі славы" стартаваў сёння на Паклоннай гары ў Маскве

18 апреля 2015

У дарогу адправіліся больш за два дзясяткі аўтамабіляў арганізатараў мерапрыемства - ДТСААФ Расіі і Беларусі. Удзельнікі прабегу пераадолеюць амаль 4 тысячы кіламетраў ад Масквы праз Мінск, Варшаву і Берлін да месца гістарычнай сустрэчы саюзнікаў на Эльбе – горада Торгау.

На плошчы ля музея Вялікай Айчыннай дзясяткі машын, якім трэба будзе прайсці ад Масквы да Берліна і далей на Эльбу. Абсалютная большасць - сучасныя, хаця і рэтракары ў Германію таксама трапяць. Заслужаныя "Віліс" і матацыкл М72 ваенных часоў хоць і не сваім ходам, але да канчатковага пункта дабяруцца.

Сярод разнастайнасці флагаў ёсць і беларускія. Частка нашых экіпажаў стартавала прамы з Масквы, частка далучыцца да аўтапрабегу на тэрыторыі Беларусі.

Галоўная мэта прабегу - святкаванне 70-годдзя Перамогі і ўдзел ва ўрачыстасцях з гэтай нагоды. І, зразумела, гістарычная памяць. У першую чаргу пра тое, што вайна - гэта не заўсёды ўрачыстыя залпы.

Маршрут аўтапрабегу працягласцю 3800 кіламетраў пройдзе па дарогах вайны праз Расію, Беларусь, Польшчу і Германію. У Барадзіно, Смаленску, Мінску і Хатыні ва ўдзельнікаў прабегу прадугледжаныя прыпынкі, падчас якіх пройдуць святочныя мерапрыемствы з удзелам ветэранаў вайны і працаўнікоў тылу.

Хуткасць перамяшчэння абяцае быць добрай. Ужо заўтра калона дойдзе да Смаленска, 20-га аўтамабілі перасякуць польскую мяжу ў Брэсце, а да канчатковага пункта маршруту - нямецкага Тогау - яго ўдзельнікі павінны дабрацца за два тыдні.