Міжнародны алімпійскі дзень сабраў у Мінску тысячы дзяцей

24 августа 2019

На пляцоўцы ля спартыўна-аздараўленчага комплексу "Алімпійскі" на Сурганава, 2а  разгарнуліся больш  за чатыры дзясяткі тэматычных пляцовак. Кожная прысвечана аднаму з відаў спорту, прычым не толькі летняму. Усе, хто жадаў, змаглі паспрабаваць свае сілы ў кожнай з дысцыплін, прымерыць экіпіроўку, атрымаць  параду ад трэнераў.

Яшчэ дзецям прапанавалі прайсці "Алімпійскі квэст". За кожныя 10 паспяхова выкананых заданняў прыз -  школьны дзённік, за 20 – гадзіннік, што падлічвае колькасць крокаў.