Міжнародны маладзёжны лагер Бе-La-Русь

25 июля 2014

Гэтымі днямі на мяжы трох дзяржаў - Беларусі, Расіі і Латвіі - праходзіць XXIII Міжнародны маладзёжны лагер Бе-La-Русь. Больш за 500 рамантыкаў на чатыры дні пакінулі гарадскі камфорт і вельмі важныя справы дзеля песень ля вогнішча і сустрэчы з даўнімі сябрамі. Сёлета арганізатарам з'яўляецца расійскі бок. Лагер традыцыйна праходзіць у апошнія выхадныя ліпеня ля кургана Дружбы. Ён быў насыпаны паўстагоддзя таму партызанамі трох суседскіх рэспублік як сімвал франтавога братэрства. Спадчыннікі Перамогі не забываюцца пра гэтае месца, і кожны год Бе-La-Русь прымае ўсё новых і новых удзельнікаў. Сярод іх і наш карэспандэнт Вольга Маслоўская (відэа).