Міжнародны лінгвістычны праект аб'яднаў у Мінскай вобласці школьнікаў з Беларусі і Расіі.
Пазнавальны дзіцячы лагер размясціўся ва Уздзе. Юнакі і дзяўчаты наведваюць лінгвістычныя майстар-класы і ўдзельнічаюць у спартыўных, інтэлектуальных і творчых конкурсах на англійскай мове. Палепшыць моўныя навыкі дапамагаюць носьбіты з розных краін - Францыі, Партугаліі, Кітая і іншых. Яны ж знаёмяць школьнікаў і з асаблівасцямі сваёй культуры.
Такі праект праводзяць ужо 20 гадоў. Каб ён стаў максімальна эфектыўным, арганізуюць групы рознага ўзроўню падрыхтоўкі.













