Міжнародны касмічны кангрэс пройдзе ў 2018 годзе ў Беларусі

27 марта 2017

Такое рашэнне прынята сёння на нарадзе асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у французскай Тулузе. На чале беларускай дэлегацыі двойчы Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт Уладзімір Кавалёнак. Мы звязаліся з ім па тэлефоне.

Касмічны кангрэс праводзіцца звычайна ў пачатку восені. У 2018 на форуме збяруцца лётчыкі-касманаўты з 30 краін. Прэтэндэнты на правядзенне форуму павінны прэзентаваць сваю дзяржаву. Для гэтага каманда Агенцтва тэленавін падрыхтавала спецыяльны ролік, які сёння і ўбачылі прадстаўнікі камісіі. Ён зараз на вашых экранах. 7-хвілінная відэагісторыя распавядае пра касмічную навуку і дасягненні Беларусі ў гэтай сферы, а таксама пра тых, дзякуючы каму яны сталі магчымыя. Завяршаецца ролік прывітаннем Алега Навіцкага з МКС.