Міжнародны касмічны кангрэс плануюць правесці ў Беларусі ў наступным годзе

24 октября 2017

Міжнародны касмічны кангрэс плануюць правесці ў Беларусі ў верасні наступнага года. Сёння ж у Мінску адкрыўся беларускі форум, што стане своеасаблівай рэпетыцыяй да падзеі сусветнага маштабу. Удзельнікі плануюць падвесці вынікі працы пяцігадовай праграмы Саюзнай дзяржавы ў асваенні космасу і намеціць прынцыпы далейшага ўзаемадзеяння. Аб выніках першага дня Таццяна Кароль.

Беларусь у свеце называюць касмічнай дзяржавай ужо пяць гадоў. Роўна столькі часу прайшло з запуску першага спадарожніка. Па сутнасці гэта незалежнасць у атрыманні інфармацыі.

Сяргей Залатой, дырэктар УП "Геаінфармацыйныя сістэмы" НАН Беларусі:

"Сёння калі вы захочаце атрымаць касмічныя здымкі, вы павінны звярнуцца да аператара. А пры продажы касмічных здымкаў існуе вельмі шмат абмежаванняў: па часе, па якасці, па выразнасці адлюстравання. З запускам свайго спадарожніка для нашай дзяржавы, для нашага ўрада інфармацыя, якая ідзе з нашага спадарожніка, абсалютная праўдзівая".

І гэтай інфармацыяй беларусы карыстаюцца паспяхова. Акрамя здымкаў, для сваіх патрэб назіранне за пажарамі, складанне тапаграфічных карт. Наш спадарожнік БК-1 за пяць гадоў зарабіў у бюджэт больш як 8 мільёнаў долараў. Вядома, у адзіночку выканаць касмічную праграму складана, пацвярджаюць спецыялісты. Таму і ў гэтым пытанні тандэм Беларусі і Расіі працуе як нельга дарэчы.

Аляксей Кубрын, намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы: "Беларусі і Расіі працаваць трэба так, каб гэта было выключна ўзаемавыгаднае партнёрства. Беларускія распрацоўкі актыўна выкарыстоўваюцца на расійскіх касмічных апаратах. Гэта тэхналогіі, што датычацца оптыка-электронных сістэм, ёсць вельмі сур'ёзныя напрацоўкі па рухавіках".

А яшчэ наконт сістэм навігацыі, праектаў па гарантаванні бяспекі карпусоў ракет і спадарожнікаў дэталёва сёння ў Мінску гаварылі каля 200 міжнародных навукоўцаў з краін СНД на сёмым Беларускім касмічным кангрэсе. Але, бадай, самая прадметная гутарка была аб дасягненнях касмічнай праграмы Саюзнай дзяржавы з нагляднымі прыкладамі.

Крокі па касмічным шляху Беларусі і Расіі пачаліся яшчэ ў 1999 годзе. З таго часу паспяхова выкананы 5 праграм. А больш за 60 сумесных прадпрыемстваў супрацоўнічаюць у галіне асваення космасу. Сёлета завяршаюцца яшчэ дзве праграмы, у тым ліку і "Маніторынг-СД". А гэтыя распрацоўкі на выставе Беларускага касмічнага кангрэса - вынік пяцігадовай працы.

Калі ў лічбах, то гэта больш за 60 праектаў розных інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук, БДУ і БДУІР. Многія з іх зараз тэсціруюць, але большасць будуць або ўжо выкарыстоўваюцца ў развіцці касмічнай галіны.

Вядома, падчас форуму гаварылі і аб планах. Па словах экспертаў, неабходна пашырыць групоўку беларуска-расійскіх спадарожнікаў дыстанцыйнага зандзіравання зямлі да 24-х, а таксама як мага хутчэй увесці ў эксплуатацыю ўсепагодны спадарожнік.

Акрамя таго, навукоўцы рыхтуюцца да запуску новай праграмы Саюзнай дзяржавы "Мульці-САТ-СД" у наступным годзе. Маніторынг Зямлі прадоўжыцца, толькі для павышэння эфектыўнасці будуць выкарыстоўвацца не адзінкавыя малагабарытныя касмічныя апараты, а іх групоўкі. Прадметна гэтую тэму дэлегаты абмяркуюць заўтра, у другі дзень работы Беларускага касмічнага кангрэса.