Міжнародны касмічны кангрэс, які пройдзе ў Беларусі ў 2018-м, можа стаць пачаткам супрацоўніцтва нашай краіны з Еўрапейскім касмічным агенцтвам.
Аб гэтым заявілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску. У прыватнасці, магчымая сумесная праца ў сферы стварэння сістэм навігацыі - праект называецца "Галілеа" і "Капернікус" - гэта распрацоўка сістэм дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.
Нагадаем, аб тым, што менавіта Беларусь прыме вялікі касмічны кангрэс, стала вядома ў пачатку тыдня: рашэнне прымаў выканкам Міжнароднай асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у французскай Тулузе. Чакаецца, што ў Мінск праз паўтара года з'едуцца спецыялісты з трох дзясяткаў краін, сярод іх - прадстаўнікі НАСА і Японскага агенцтва аэракасмічных даследаванняў. Выбар месца правядзення засноўваецца на мностве фактараў: гэта ўдзел краіны ў касмічных распрацоўках, вопыт правядзення вялікіх міжнародных форумаў і нават камфорт і прывабнасць горада ў цэлым, але галоўнае, каб дзяржава была радзімай хоць бы аднаго касманаўта. Усе гэтыя фактары аб'яднаныя ў відэапрэзентацыі, якую падрыхтавала каманда Агенцтва тэленавін спецыяльна для выканкама ў Тулузе.
Дакладная дата правядзення кангрэса пакуль невядомая. Плануецца, што тыдзень у Мінску правядуць больш як 200 гасцей. Кожны з іх пасадзіць у беларускай сталіцы дрэва. Так у горадзе з'явіцца алея Касманаўтаў.













