Перамогу святкуе беларуская каманда. Другімі сталі прадстаўнікі Казахстана, трэція - расіяне.
Каманды складаліся з 4 вайскоўцаў, як правіла, гэта 3 хлопцы і дзяўчына. Спаборніцтвы ўключалі 4 асноўныя этапы - "Эрудыт", "Снайпер", "Атлет" і "Прафесіянал". Завяршыліся спаборніцтвы конкурсам "Кавалер і спадарыня". І тут беларусы зноў узялі верх.
За званне лепшага вайскоўцы з краін СНД змагаюцца ўжо 11 гадоў. З 2009 у камандах з'явіліся і прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва. Дарэчы, сёлета ў асабістым заліку сярод дзяўчат абсалютным чэмпіёнам стала беларуска Ганна Кавалеўская.













