Конкурс краязнаўцаў аб'яднаў школьнікаў з гарадоў Беларусі і Расіі

28 марта 2018

Любоў да свайго краю яны ўвасобілі ў творчым і навуковым фарматах. Міжнародны конкурс краязнаўцаў аб'яднаў школьнікаў з розных гарадоў Беларусі і Расіі. Cёлета мерапрыемства прысвяцілі Году малой радзімы. Школьнікі рыхтавалі праекты па гісторыі, геаграфіі і культурнай спадчыне свайго краю. Разам з настаўнікамі аднаўлялі і традыцыйныя рамёствы. Падчас конкурсу разгарнуўся горад майстроў. Лепшых выбралі ў дзесяці намінацыях. Пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі.