Міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў у Тулузе

16 октября 2017

У французскай Тулузе праходзіць міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. Ён аб'ядноўвае больш за 400 касманаўтаў і астранаўтаў з 37 краін.

У наступным годзе гэты найбуйнейшы сусветны форум будзе прымаць Беларусь. Нагадаем, на правядзенне кангрэса прэтэндавалі 4 дзяржавы. Мы абышлі Італію, Украіну і Літву. Наша краіна з 2012 года афіцыйна касмічная дзяржава, а таксама радзіма вядомых ва ўсім свеце касманаўтаў. Адзін з іх - двойчы Герой Савецкага Саюза Уладзімір Кавалёнак - як раз і ўзначальвае беларускую дэлегацыю. Удзельнікі форуму з нецярпеннем чакаюць паездкі ў нашу краіну. Вось што распавёў нам з месца падзей легендарны беларускі лётчык Мікалай Мачанскі (па тэлефоне).