Міжнародны форум ВНУ праходзіць у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце

23 октября 2018

Міжнародны форум ВНУ інжынерна-тэхнічнага профілю не мае аналагаў. Такое меркаванне сёння выказаў намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Аляксей Кубрын. Форум сёмы раз прымае Нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. ВНУ сабрала больш як 300 навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў з Расіі, Казахстана, Нарвегіі, Польшчы, Швейцарыі, Сербіі і Беларусі. Удзельнікі абмяркуюць моладзевае прадпрымальніцтва, перавагі мадэлі вышэйшай адукацыі "універсітэт 3.0". Асноўнымі тэмамі семінараў стануць таксама падрыхтоўка інжынерных кадраў для ядзернай энергетыкі і засваенне Арктыкі.

Сяргей Харытончык, рэктар БНТУ: "Што датычыцца Арктыкі, то гэта новы інтэграцыйны праект, які будзе абмяркоўвацца. Мы чакаем, што там будуць запатрабаваныя большасць тэхналогій, якімі валодае наш універсітэт. Ужо папярэднія сустрэчы, папярэднія візіты нашага ўніверсітэта ў Мурманск і іншыя гарады Арктычнага рэгіёна паказваюць, што будуць запатрабаваныя спецыялісты, якіх мы рыхтуем. Вядома, калі запатрабуецца карэкціроўка навучальных планаў, то мы будзем карэктаваць".

Па выніках форуму эксперты выберуць лепшы моладзевы інавацыйны праект Саюзнай дзяржавы.