Міжнародны форум TIBO-2019 адкрываецца сёння ў Мінску

8 апреля 2019

Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBО-2019 адкрываецца сёння ў сталіцы. Прывітанне ўдзельнікам і гасцям накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Дзякуючы штогадовым сустрэчам, Мінск стаў адной з самых значных пляцовак ва Усходняй Еўропе для прэзентацыі найноўшых дасягненняў у галіне штучнага інтэлекту, Інтэрнэту, дапоўненай рэальнасці, мабільнай сувязі. Сёлета прагрэсіўныя распрацоўкі да нас прывязуць больш за сотню кампаній з 16 краін. Сёння Беларусь, зрабіўшы стаўку на лічбавізацыю эканомікі, стала лічбавым мостам паміж краінамі ЕС, Еўразійскага эканамічнага саюза і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Парк высокіх тэхналогій пастаянна прырастае новымі рэзідэнтамі, а моладзь усё часцей звязвае сваю будучыню з IT-сферай.