"Моладзь Еўразіі - за мір!" - міжнародны форум аб'яднаў у Мінску школьнікаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана і Казахстана. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі значныя мясціны нашай краіны: храм-помнік у гонар Усіх Святых, Брэсцкую крэпасць, мемарыяльны комплекс "Трасцянец". Галоўныя матывы сустрэчы - міралюбнасць і міратворчасць, веданне гісторыі і культуры і павага да іх.
Удзельнікі праекта сустрэліся з вядомымі дзеячамі культуры Беларусі, наведалі круглыя сталы і дыялогавыя пляцоўкі, а галоўнае - умацавалі дружалюбныя сувязі. Форум аб'ядноўвае краіны вось ужо дзявяты раз.













