Міжнародны фестываль цеплавых аэрастатаў у Оршы

1 июля 2016

У Оршы гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню горада прысвяцілі міжнародны фестываль цеплавых аэрастатаў. На старт выйшлі 10 экіпажаў з Расіі, Беларусі, Літвы і Латвіі. Пачаткоўцаў сярод удзельнікаў фестывалю няма - у кожнага на рахунку некалькі дзясяткаў, ці нават і сотняў гадзін палёту. Вышыня лунання - ад 200 да 1000 метраў над зямлёй.

Тыя, хто ўпершыню падняўся ў паветра, па традыцыі атрымаў графскі тытул з назвай месца, над якім быў здзейснены палёт. І зараз наш карэспандэнт завецца графіняй Аршанскай.