Міжнародны фестываль "Ружа вятроў Hair" аб'яднаў прафесійных парыкмахераў

3 ноября 2016

Футурыстычныя формы, геаметрычныя лініі і эпатажныя локаны – уся прыгажосць і разнастайнасць прычосак у адным месцы. Міжнародны фестываль "Ружа вятроў Hair" аб'яднаў больш за паўтысячы прафесійных парыкмахераў. Сваё майстэрства яны дэманстравалі ў 19 намінацыях: фігурная стрыжка, укладка фэшн, фантазійныя кампазіцыі. За дзевяць гадоў фестываль прыгажосці пашырыў геаграфію канкурсантаў. Cярод удзельнікаў – прафесіяналы з Арменіі, Грузіі, Расіі, Украіны. Беларуская сталіца сёлета рыхтуецца прыняць і чэмпіянат Усходняй Еўропы па парыкмахерскім мастацтве.

Пляцоўкай для творчых эксперыментаў з валасамі і не толькі стаў Футбольны манеж. Фестываль прыгажосці – гэта яшчэ майстар-класы і конкурсы сярод візажыстаў і майстроў па ногцевым сэрвісе. 5 лістапада падчас закрыцця вызначаць прызёраў у кожнай намінацыі. А ў камандным першынстве "Кубкам міра" ўзнагародзяць найлепшы салон. Нагадаем, "Ружа вятроў Hair" ладзіцца ў межах міжнароднай выставы INTERSTYLE.