Міжнародны фестываль фатаграфіі пачаўся ў беларускай сталіцы

11 сентября 2019

У МІнску стартаваў месяц фота. Міжнародны фестываль фатаграфіі сёлета ўмяшчае два дзесяткі выстаў з 10 краін свету на 8 сталічных пляцоўках. Шэсць гадоў запар арганізатары "Месяца фота ў Мінску" здзіўляюць новымі канцэпцыямі праекта. Тэма сёлетняга фэста прысвечана гісторыі і падзелена на тры блокі: "Сацыяльная харэаграфія", "Рэ/дэканструкцыя гісторыі" і "Зазоры гісторыі". Балтыйскія краіны прадстаўляе літоўскі аўтар Рамуальдас Пажэрскіс з праектам "Балтыйскі шлях". Яскравым прыкладам сацыяльнага фота таксама з'яўляюцца знакамітыя падзеі ў Парыжы ў 1968 годзе, якія дадзены архівам у праекце "Май'68".

Сярод фотапляцовак Мінска - музей Заіра Азгура, Максіма Багдановіча і Нацыянальнага гістарычнага, дзе ўпершыню пройдзе выстава найбуйнейшага фотапартрэтыста "Майсей Напельбаум. Партрэт эпохі".