Міжнародны дыялог людзей з абмежаванымі магчымасцямі праходзіць у Мінску

11 июля 2018

Беларуская сталіца на некалькі дзён ператварылася ў пляцоўку міжнароднага дыялогу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Моладзевы сацыяльна-гуманітарны праект сабраў прадстаўнікоў Беларусі, Германіі, Францыі, Польшчы, Расіі і Азербайджана. У праграме - міжкультурны абмен, удзел у семінарах, экскурсіі па гістарычных месцах. Удзельнікі дзеляцца сваімі ідэямі і вопытам па сацыялізацыі. Госцем сустрэчы стаў Аляксей Талай - матыватар, бізнесмен і спартсмен-паралімпіец.

Адзначым, дадзены праект праводзіцца ўжо 12-ты раз. І ўпершыню ў Беларусі.