Міжнародны дзень дзіцяці адзначаюць у Беларусі

20 ноября 2023

Сёння Міжнародны дзень дзіцяці. Ахова праў і інтарэсаў юных жыхароў у прыярытэце дзяржаўнай палітыкі Беларусі.

У рэйтынгу месцаў, спрыяльных для мацярынства і нараджэння дзяцей, наша краіна займае 25 месца сярод 179 дзяржаў і першае ў СНД. Сёння ў Беларусі амаль 1 мільён 900 тысяч дзяцей, што складае 20 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Кожнае пятае дзіця выхоўваецца ў шматдзетнай сям'і, а такіх у краіне 123 тысячы. Для іх прадугледжана праграма "Сямейны капітал" і сістэма фінансавай падтрымкі. Дапамогі ў Беларусі атрымліваюць амаль 400 тысяч дзяцей. На выплаты сёлета дзяржава накіравала 3,5 мільярда рублёў. А ў рэйтынгу шчаслівага дзяцінства юным беларусам пашанцавала апынуцца на 35-м месцы са 175 краін.