Сёння Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Свята ініцыявала ў 1983 годзе Асамблея Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін пры ЮНЕСКА. А ўпершыню яго адзначылі годам пазней. Глабальная мэта - абараніць і захаваць культурную спадчыну ва ўсім свеце. У Беларусі гэтае пытанне на асаблівым месцы: у Год гістарычнай памяці фокус увагі дзяржавы накіраваны ў тым ліку на падтрыманне і аднаўленне манументаў і памятных знакаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Будзе рэканструяваны мемарыяльны комплекс "Хатынь" і пачата будаўніцтва дыярамнага павільёна ў мемарыяльным комплексе "Курган Славы" (ён атрымаў назву "Жывая памяць аперацыі "Баграціён"). Акрамя таго, аб'яўлены збор сродкаў на стварэнне ўсенароднага помніка "Жывая памяць удзячных пакаленняў". З 12 красавіка па 9 мая гэтага года кожны, хто жадае, можа прынесці ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны савецкія манеты. Яны стануць адзіным сплавам у памятным знаку. Ліст-трохвуголка ад прадзедаў унукам будзе зроблены з ліцейнага сілуміну.













