Дзякуючы анлайн-фармату фонды музеяў наведалі дзясяткі жадаючых

18 мая 2020
Свята, якое ахоплівае кантыненты і аб'ядноўвае больш  за 20 тысяч музеяў у сотні краін свету. Міжнародны дзень музеяў сёлета набыў віртуальны статус. У асноўным прафесійнае свята мастацтвазнаўцы, рэстаўратары, хавальнікі фондаў, навуковыя супрацоўнікі і экскурсаводы па рэкамендацыі Міжнароднага савета музеяў ICOM праводзяць у анлайн-фармаце. Сёння ў сістэме Міністэрства культуры дзейнічае 150 музеяў, устойлівы рост фонду складае больш  як 3 мільёны прадметаў. Звыш паўтары тысячы музеяў функцыянуюць у школах, гімназіях і ўніверсітэтах. Развіваецца таксама сістэма прыватных музеяў і калекцый. Як падчас пандэміі жывуць беларускія сховішчы артэфактаў,  раскажа Дар'я Тарасава.