Міжнародны дзень Маці-Зямлі сёння адзначаюць па ўсім свеце

22 апреля 2015

Падтрымалі акцыю і ў Мінскім заапарку. Вучні школ і вышэйшых навучальных устаноў Заводскага раёна выйшлі на своеасаблівы суботнік – яны дапамагаюць прывесці ў парадак тэрыторыю заапарка пасля зімы. Да Міжнароднага дня Маці-Зямлі прымеркаваная і акцыя “Дом, у якім я жыву”. На працягу ўсяго тыдня ў заапарку будуць арганізаваны назіранні за птушкамі, знаёмствы з жывёламі, пасадка дрэў, экалагічныя віктарыны і конкурсы.

Міжнародны дзень Маці-Зямлі аб'яўлены рэзалюцыяй ААН шэсць гадоў таму. Яго суаўтарамі выступілі больш за 50 дзяржаў, сярод іх і Беларусь. Па традыцыі ў гэты дзень прынята добраўпарадкоўваць і азеляняць двары і вуліцы, ладзіць экалагічныя акцыі.