Міжнародны дзень інвалідаў адзначаюць 3 снежня ў Беларусі

3 декабря 2021
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень інвалідаў. У нашай краіне каля 6 % чалавек ад усяго насельніцтва з абмежаванымі магчымасцямі. І іх сацыяльная абарона, у тым ліку і працаўладкаванне, - адзін з прыярытэтных кірункаў палітыкі дзяржавы. Каля 120 тысяч чалавек з інваліднасцю маюць рэкамендацыі да працоўнай дзейнасці, і палова з іх ужо працуе. Больш шанцаў знайсці працу ў людзей з вопытам і прафесіяй - для гэтага арганізуецца іх падрыхтоўка па запатрабаваных спецыяльнасцях.

У якасці дадатковых мер па забеспячэнні занятасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў перспектыве плануецца ўвесці квоты па працаўладкаванні людзей з інваліднасцю на сярэдніх і буйных прадпрыемствах.