Міжнародны байк-фэст у Брэсце сабраў мотааматараў з 20 краін

27 мая 2017

Упершыню сярод гасцей прадстаўнікі Кыргызстана і Славакіі. Гэта адзін з найбуйнейшых форумаў у СНД. Паводле традыцыі, кульмінацыяй мерапрыемства стаў грандыёзны парад з 6 тысяч матацыклаў.

Дзмітрый Пятрухін, удзельнік міжнароднага байк-фэсту "Брэст-2017", Казахстан:

"Я з Казахстана. Але прыехаў сюды на фэст з Бразіліі, спецыяльна падгадаў гэтую дату. Паспеў прыехаць, паспеў паўдзельнічаць у парадзе. Наматаў я, каб сюды прыехаць, 18 тысяч кіламетраў".

Ля Лядовага палаца ў Брэсце разгарнулася яркае шоу. Гараджане маглі не толькі зрабіць сэлфі, але і пагутарыць з байкерамі.