Міжнародныя ваенныя вучэнні праходзяць каля беларускіх межаў

6 мая 2022
На палігонах і ў вучэбных цэнтрах дзявятнаццаці еўрапейскіх краін праходзяць міжнародныя ваенныя вучэнні "Абаронца Еўропы". Удзельнічаюць салдаты НАТА і вайскоўцы краін-партнёраў. Толькі ад Узброеных сіл ЗША плануецца задзейнічаць больш за 12 тысяч вайскоўцаў, 80 танкаў, 150 баявых машын, 50 адзінак артылерыі і тры дзясяткі баявых верталётаў. За манеўрамі пільна сочаць у Генштабе Беларусі. І як напярэдадні ў інтэрв'ю адзначыў начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Руслан Касыгін, відавочна, што ідзе падрыхтоўка да вядзення ваенных дзеянняў на ўсходнім напрамку.

Як адзначылі беларускія ваенныя, сёння ваенна-палітычная сітуацыя нашай краіны развіваецца ва ўмовах пераходу проціборства паміж Расіяй і Захадам у новую (фактычна крызісную) сітуацыю. У гэтых умовах ЗША і іх саюзнікі максімальна нарасцілі комплекс антырасійскіх і антыбеларускіх жорсткіх мер практычна па ўсіх напрамках. Прычым у ход ідуць усе сродкі: ад палітычнага і эканамічнага шантажу да прамых пагроз магчымага прымянення ваеннай сілы.