Міжнародныя эксперты абмяркоўваюць у Мінску дысплэй будучыні

19 сентября 2019

Дысплэйныя тэхналогіі для смартфонаў, тэлевізараў, разумных гадзіннікаў, планшэтаў і ачкоў віртуальнай рэальнасці абмяркоўваюць у сталічным Універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Міжнародную канферэнцыю Беларусь прымае ўпершыню. На працягу пяці дзён паўтары сотні экспертаў раскажуць пра сучасныя і будучыя сродкі адлюстравання інфармацыі. У беларускую сталіцу прыехалі спікеры з ЗША і Германіі, Вялікабрытаніі і Паўднёвай Карэі, а таксама Францыі і Індыі. Больш за ўсё ўдзельнікаў з Кітая. Што зразумела. Гэта краіна - сусветны лідар па вытворчасці дысплэяў. Эксперты таксама абмяркуюць электронныя чарнілы і праекцыю выявы на сятчатку вока.