Міжнародную прэмію імя Лазара Хідзекеля ўпершыню ўручаць у Беларусі

11 октября 2019

Яе ўдастояцца маладыя архітэктары за інавацыйныя і экалагічныя рашэнні ў архітэктуры. Усе падрабязнасці маючай падзеі былі агучаныя сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску. На яе з Нью-Ёрка прыбыла сям'я Лазара Хідзекеля. Вучань Шагала і Малевіча, ён праславіўся, як першы ў свеце супрэматычны архітэктар, наватар, адзін з заснавальнікаў сусветна вядомага мастацкага аб'яднання УНОВІС. Яно зарадзілася ў Віцебску і расшыфроўваецца як сцвярджальнік новага мастацтва. УНОВІС адзначыць сваё стагоддзе ў лютым наступнага года. Маштабныя мерапрыемствы рыхтуюцца Цэнтрам беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны і Музеем гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча пры падтрымцы кампаніі А1.

Уручэнне Міжнароднай прэміі імя Лазара Хідзекеля адбудзецца ўжо заўтра ў 17:00 у сталічным Доме архітэктара.