Некалькі гадзін таму афіцыйна закрылі Мінскую кніжную выставу-кірмаш. 28-ы форум доўжыўся 4 дні і захаваў статус міжнароднага. Кніжныя пасылкі даслалі 20 краін, геаграфія - ад Аўстрыі да Кітая. У гэтыя дні легендарны "рамонак" на Пераможцаў наведалі дзясяткі тысяч кнігаманаў з усёй краіны. Акрамя магчымасці абнавіць асабістую бібліятэку, арганізатары прадумалі літаратурную афішу. Мерапрыемствы без перапынку - ад сімпозіума да арт-кафэ.
Чым прыцягвалі ў апошні дзень форуму і якія стэнды прызнаныя лепшымі, даведвалася Лідзія Заблоцкая (відэа).
Міжнародную кніжную выставу-кірмаш у Мінску наведалі 35 900 чытачоў
21 февраля 2021













