Міжнародная супольнасць чакае спынення вайны на паўднёвым усходзе Украіны

12 февраля 2015

Уся міжнародная супольнасць чакае спынення вайны на паўднёвым усходзе Украіны і спадзяецца, што дамоўленасці ў Мінску могуць стварыць аснову для доўгатэрміновага міру. Апошнія падзеі і прынятыя дакументы абмяркоўваюць палітыкі, сусветныя выданні, палітолагі і эксперты.

Не засталіся ўбаку і простыя грамадзяне. За перамовамі "нармандскай чацвёркі" сачыў амаль кожны беларус. Усе сыходзяцца ў адным: галоўнае – хутчэйшае спыненне канфлікту.