Міжнародная выстава "Вясновы баль лялек" адкрылася ў Маскве

8 марта 2021
Казачныя эльфы, парцалянавыя прыгажуні, капрызныя дзеці і сумныя клоуны. У Маскве ў гонар свята вясны адкрылася міжнародная выстава "Вясновы баль лялек". Сёлета свае працы прадставілі больш чым 400 аўтараў з Расіі, Беларусі, Ірака і Кіпра. Усе яны майстры аўтарскай лялькі. А гэты від мастацтва ў сваім родзе ўнікальны. Колькі часу сыходзіць на стварэнне лялечных шэдэўраў? І чаму цэны на аўтарскую ляльку як на твор мастацтва? На вясновым балі лялек пабывала Дар'я Белавусава-Пятроўская.