Напярэдадні эксперты разважалі і спрачаліся аб Электроннай культуры. Спецыяльна да чэмпіянату свету па хакеі пачаў працаваць мабільны дадатак - музейны аўдыёгід. Наколькі ж паспяховым апынецца мікс IT-тэхналогій і тэатральнага мастацтва, даведаемся ўжо зусім хутка: беларускія тэатры, як было заяўлена на форуме, таксама плануюць выйсці ў анлайн.
Нацыянальная бібліятэка таксама плануе выйсці ў Сетку: на форуме гаварылі аб стварэнні абсалютна новага сайта, дзякуючы якому ў адкрытым доступе з'явяцца не толькі творы беларускіх класікаў, але і нават першыя дакументы Вялікага Княства Літоўскага.














