Міжнародная выстава Мілекс-2014 праходзіць у Мінску

10 июля 2014

Сёлета ваенны форум сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў. Свае лепшыя ўзоры прапануюць каля 150 арганізацый з Беларусі, Расіі, Украіны і - упершыню - Італіі і Кітая. Сёння запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч. Абмяркуюць супрацоўніцтва беларускага ваенна-прамысловага комплексу з замежнымі калегамі. Выстава падоўжыцца да 12 ліпеня.