Міжнародная выстава кошак прайшла ў Мінску

2 февраля 2015

Дамашнія жывёлы былі прывезены з Расіі, Украіны, Беларусі і нават краін Заходняй Еўропы. Істоты не толькі дэманстраваліся наведвальнікам мерапрыемства, але і прымалі ўдзел у спаборніцтвах. Міжнароднае журы ацэньвала гадаванцаў адразу па дзвюх сістэмах адзнак – амерыканскай сістэме TICA і еўрапейскай WCF. Галоўнымі аспектамі для вынясення рашэння суддзямі з’яўляліся знешнасць і характар кошкі. Як і на любых спаборніцтвах, сярод удзельнікаў выставы прысутнічалі і яўныя фаварыты з сусветным імем.

Стывен Корнель, міжнародны суддзя па сістэме TICA: "Для ацэнкі жывёл я карыстаюся спецыяльнымі стандартамі і тым, як я іх разумею і адчуваю. Там прапісана, якой павінна быць даўжыня цела, тэкстура шэрсці, форма і колер вачэй, адным словам, усё. Але важна і тое, як кожны персанальна разумее гэтыя стандарты”.

Такія выставы-спаборніцтвы ў сталіцы праходзяць амаль кожны месяц, а наведаць іх можа кожны ахвотнік.