Міжнародная выстава мастацкага тэкстылю - у галерэі "Універсітэт культуры"

21 ноября 2019
Міжнародная выстава мастацкагаТэкстыль - як самы мабільны від мастацтва. Міжнародная выстава ўкраінскіх і беларускіх майстроў - у сталiчнай галерэі. Дзве школы - віцебская і ўкраінская з Роўна - дзіўным чынам перакрыжоўваюцца. Тэкстыльныя экспанаты яскрава сведчаць аб агульных каранях i захаванні традыцый пачатку мінулага стагоддзя. Аднак кожны бок дэманструе свой характар пошукаў і эксперыментаў разам з сучасным кампазіцыйным падыходам. Менавіта таму мастацкі праект носіць назву "Кругазварот".

У творах удзельнікаў - самыя разнастайныя матэрыялы і тэхнікі: манументальныя тэкстыльныя пано, габелены i інсталяцыі.

 тэкстылю - у галерэі "Універсітэт культуры"