Міжнародная выстава "Будпрагрэс" стартавала сёння ў Мінску

4 сентября 2018

Пад купалам Футбольнага манежа і на адкрытай пляцоўцы размясцілася экспазіцыя, прысвечаная новым будаўнічым тэхналогіям. Сярод удзельнікаў - больш як 200 кампаній з Украіны, Польшчы, Прыбалтыкі, Бельгіі, іншых краін. Тут традыцыйна пройдуць семінары і бізнес-канферэнцыі. Арганізатары абяцаюць яшчэ і бясплатныя кансультацыі спецыялістаў па будаўніцтве і ўладкаванні жылля.