Міжнародная парламенцкая канферэнцыя на тэму захавання нашага гераічнага мінулага праходзіць у Мінску

14 июня 2022
У Год гістарычнай памяці пад эгідай Палаты прадстаўнікоў сёння ў Мінску пачалася міжнародная парламенцкая канферэнцыя на тэму захавання нашага гераічнага мінулага. Мерапрыемства стартавала не з прывітальнага слова ў Авальнай зале, а з ускладання вянкоў да манумента на плошчы Перамогі - святым для кожнага беларуса месцы. 

Пасля ўскладання вянкоў удзельнікі канферэнцыі наведаюць храм-помнік у гонар Усіх святых. А затым пачнуць работу па пяці тэматычных секцыях.