Міжнародная арганізацыя MOTO FOR PEACE у Мінску

10 сентября 2014
Не толькі на варце парадку, але і на карысць міру. Міжнародная гуманітарная арганізацыя паліцэйскіх на матацыклах MOTO FOR PEACE гэтымі днямі ў беларускай сталіцы. 18 удзельнікаў мотапрабегу - гэта афіцэры з Італіі, Іспаніі, Бельгіі, Францыі і нават Эквадора.


Дабрачынны паліцэйскі марафон стартаваў 31 жніўня ў Рыме. За 52 дні ўдзельнікі акцыі праедуць 14000 км і наведаюць 10 краін, у ліку якіх і Беларусь. У Мінску ўдзельнікаў сустракалі калегі - нашы міліцыянеры. Фінішуюць паліцэйскія 21 кастрычніка ў Катманду. У рамках акцыі Дактары на матацыклах удзельнікі прабегу даставяць непальскім урачам 10 новых байкаў для працы ў горных раёнах, а таксама сучаснае медыцынскае абсталяванне.


Міжнароднае суправаджэнне калоны забяспечваюць афіцэры сувязі Інтэрпала і мясцовая міліцыя. Айчынныя праваахоўнікі правялі для гасцей экскурсію па музеі МУС, а ў другой палове дня іх чакае музей Вялікай Айчыннай вайны.


Варта сказаць, што ў афіцэрскай камандзе ёсць і 4 жанчыны, прычым дзве з іх самі водзяць байк.