Міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася ў Мінску

5 февраля 2020
Меней за гадзіну таму ў выставачным цэнтры "БелЭкспа" адкрылі XXVII Міжнародную кніжную выставу. Аднак яшчэ з раніцы на 3 000 квадратных метраў ажыятаж. Прыляцелі выдаўцы і кнігалюбы з 30 краін свету. Нацыянальны стэнд займае 150 квадратных метраў. Першым тут прэзентавалі маштабны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - Брэсцкую Біблію. У беларускай праграме прэзентацыі, аўтограф-сесіі і нават кулінарныя перформансы. Галоўныя тэмы - Год малой радзімы, а таксама 75-годдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Форум абяцае сабраць 60 000 наведвальнікаў

Нагадаем, ганаровы госць - Расія, а цэнтральны экспанент - ЗША. Форум абяцае сабраць каля 60 000 наведвальнікаў. Прыехаць да выставачнага цэнтра можна бясплатна. "Паэтычны аўтобус" курсіруе ад метро "Няміга" да БелЭкспа.