Міжгароднія і міжнародныя аўтобусы больш не будуць адпраўляцца з аўтавакзала "Усходні"

31 мая 2016

Ужо заўтра яны пачнуць курсіраваць выключна з "Цэнтральнага", які застанецца адзіным аўтавакзалам сталіцы, што будзе працаваць на поўную моц. Гэты аўтавакзал можа прымаць удвая большы паток аўтобусаў і пасажыраў, чым зараз. А вось "Усходні" будуць выкарыстоўваць у якасці стаянкі для рэйсавых аўтобусаў.