Паміж Мінскам і Белавежскай пушчай пачаў курсіраваць навагодні цягнік

16 декабря 2016

Правадніцы у касцюмах Снягурак сустрэлі пасажыраў навагодняга экспрэса, які сёння даставіў турыстаў да рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Паміж Мінскам і Белавежскай пушчай пачаў курсіраваць навагодні цягнік. У казачнае падарожжа можна трапіць 23-га снежня, 3-га, 5-га, 7-га і 13-га студзеня. Адпраўляецца святочны цягнік са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 21:50, а у Брэст прыбывае каля 8 раніцы. Турыстаў сустрэнуць аўтобусы і даставяць да рэзідэнцыі навагодняга чараўніка. У нацыянальным парку на працягу дня гасцей чакае святочная праграма. У зваротным напрамку цягнік адправіцца ў 18:12.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя