Метро і наземны транспарт у навагоднюю ноч павялічаць час працы

28 декабря 2018

Будзе магчымасць і своечасова дабрацца на святочныя мерапрыемствы. Метро і наземны транспарт у навагоднюю ноч павялічаць час працы.

У свята мінчане дабрацца да дома на падземцы змогуць да 4 гадзін раніцы. Інтэрвал руху складзе ад 7 да 10 хвілін. Наземны транспарт - тралейбусы, трамваі і аўтобусы - працаваць будуць на гадзіну больш - да 5 раніцы.

Раніцай 1 студзеня метро прыме першых пасажыраў у 05:30. Трамваі, тралейбусы і аўтобусы на маршруты выйдуць з 6 гадзін раніцы.